Мэты суполкі Талака ( Toloka, z. s.)
Больш за сто гадоў Чэхаславаччына, а цяпер Чэхія становіцца прытулкам для тых, хто ўцякае са сваёй радзімы ад вайны, гвалту, пераследу. Чэшская дзяржава і грамадства, а таксама тыя, хто стаў яго часткай, прыехаўшы сюды з іншых краін, заўсёды лічылі сваім абавязкам працягваць руку падтрымкі тым, хто цярпіць нястачу ці збянтэжаны.
1
Падтрыманне гуманізму і дэмакратыі, чалавечай годнасці і свабоды як асноўнай каштоўнасці грамадства.
2
Падтрыманне імігрантаў і імігрантак з Украіны, Беларусі і Расеі, утым ліку дапамога з самарэалізацыяй і інтэграцыяй у Чэшскай Рэспубліцы.
3
Падтрыманне захоўвання і развіцця культурных каштоўнасцейукраінскай, беларускай і рускай нацыянальных менашсцей у Чэшскай Рэспубліцы.
“Талака” працуе з імігрантамі і імігранткамі з Украіны, Беларусі і Расеі, якія звяртаюцца па канкрэтную дапамогу і гатовыя пры гэтым прыкладаць намаганні для самарэалізацыі і інтэграцыіў новай для іх краіне. Мы дапамагаем і суправаджаем, але заўсёды памятаем, што наша мэта — ваша самастойнасць і самадастатковасць.
“Талака” можа ўзяць на сябе пытанні каардынацыі, дапамагчы ў камунікацыі з чэшскімі ўстановамі, забяспечыць патрэбную юрыдычнуюі моўную падтрымку, пракансультаваць наконт адукацыі і працаўладкавання ў Чэхіі.
“Талака”дае адрасную дапамогу людзям з найбольш уразлівых груп (дзеці і пажылыя без суправаджэння, людзі з асаблівымі патрэбамі, асобы без дакументаў і інш.), а так сама прадстаўнікам і прадстаўніцам мастацкіх, гуманітарных і спартовых прафесій, якім бывае цяжэй адаптаваццада новага асяродка.
І вы можаце спрычыніцца
“Талака”дае адрасную дапамогу людзям з найбольш уразлівых груп (дзеці і пажылыя без суправаджэння, людзі з асаблівымі патрэбамі, асобы без дакументаў і інш.).
Toloka z.s: 7155029002/5500
BIC (SWIFT): RZBCCZPP
IBAN: CZ4155000000007155029002